У нашай школе з вучнямі старэйшых класаў СШ№87 быў праведзены дыктант " Родная мова" . Вучні рыхтавалі экспазіцыю "Чароўны куфэрак" , таксама праходзіла гульня "Размаўляй са мной па-беларуску" і віктарына "Залацінкі мудрасці"
🇧🇾Міжнародны дзень роднай мовы - гэта яшчэ адна нагода, каб кожнаму беларусу задумацца аб лёсе роднай мовы, аб той спадчыне, што засталася нам ад нашых продкаў!




Сёння свята роднай мовы! Чаму бы нам не адзначыць гэта свята? Самы час правесці турнір "Знаўцы мовы" ! Хто тут лепш за ўсіх ведае родную мову? Вучні 3"В" класа #СШ87 паказалі добрыя вынікі! І перакладалі словы, і паўтарылі🖊 правапіс галосных і зычных, і ўспомнілі слоўнікавыя словы, і чыталі 📚выразна ўрыўкі з твораў беларускіх аўтараў..!
❤️Любіце сваю мову! І як мага больш гаварыце па-беларуску!!!


